НЕДАРЭЧНЫЯ ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ З УСЯГО СЬВЕТУ

Адпраўляючыся ў вандраваньне на аўтамабілі, пераканайцеся, што вы азнаёміліся з правіламі і законамі той краіны, у якой знаходзіцеся.

Забарона на наведваньне аўтамыйкі


Менавіта такое правіла дзейнічае ў Швейцарыі. У краіне сыра, гадзіньнікаў і шакаладу вы не знойдзеце ніводнай аўтамыйкі, якая працуе ў нядзелю. А ўсё таму, што аўтамыйкі, па меркаваньні швейцарцаў, працуюць шумна і замінаюць паўнавартасна адпачываць.

Без дзьвюх пар ачкоў за руль не садзіцца!


Гішпанія – адно з самых прывабных дзяржаў для турыстаў. Дык вось, калі вы носіце ачкі з дыяптрыямі, то падчас кіраваньня ў вас з сабой іх абавязкова павінна быць прынамсі дзьве пары. Не выкананьне гэтага правіла, можа абгарнуцца немаленькім штрафам.

Прыпынку не будзе!


Аўтабаны – нацыянальны гонар Нямеччыны. Немцы вельмі скурпулёзна ставяцца да бясьпекі дарожнага руху, таму любы прыпынак на аўтабане катэгарычна забаронены. Нават, калі ў вас скончыўся бензін, вы не маеце права спыняць машыну. Таму, падарожнічаючы, да прыкладу, з Берліна ў Мюнхен, перад выездам на аўтабан запраўляйце поўны бак.

Аўтамабіль – не сталовая!


Гарачы Кіпр цешыць турыстаў не толькі высакакласным сэрвісам, але і суровай забаронай на ўжываньне ежы за рулём. Прычым нельга не толькі есьці, але і нават піць… нават ваду… нават мінеральную… нават без газу.

Даеш драгер у кожны аўтамабіль!


У Францыі кожны аўтамабіль і матацыкл абавязкова павінен быць укамплектаваны алкатэстэрам. Існуе дадзенае правіла для таго, каб кіроўца перад тым як сесьці за руль, мог пракантраляваць свой стан. Прычым кранаецца гэта нават непітушчых і язьвенікаў. За адсутнасць прыбора належыць невялікі штраф.

Саступі дарогу вярблюду!


У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах вярблюд – гэты паўнавартасны транспартны сродак. Прычым пра «караблі пустэльні» паклапаціліся і зрабілі для іх адмысловыя вылучаныя палосы. Апроч усяго іншага, аўтамабілісты абавязаны саступаць дарогу «двухгорбаму транспарту».

П’яны кіроўца? Штраф – пасажыру!


Няма справядлівасьці ў Японіі. За нядобрасумленнасць кіроўцы, які дазволіў сабе перакуліць чарачку сакэ і сесьці за руль, нясуць адказнасць яго пасажыры. Асабліва гэта кранаецца таксістаў, таму перад тым як скарыстацца паслугамі перавозчыка, абавязкова трэба пераканацца ў яго цьвярозасьці. Хаця… усёткі ёсць справядлівасьць у Японіі. У Краіне Ўзыходнага Сонца, калі кіроўца апырскаў пасажыра вадой, то ён абавязаны заплаціць каласальнае спагнаньне.

Не забудзьцеся прышпіліць гарылу!


Не сакрэт, што ў ЗША кожны штат мае ўласнае заканадаўства. І часта мясцовыя законы не проста дурныя і недарэчныя, часам справа даходзіць проста да адкрытага маразму. У Масачусецы, калі вы раптам захочаце пракаціцца ў аўтамабілі разам з жывой гарылай, то не заманіцеся садзіць яе на заднюю сядушку. Малпа павінна знаходзіцца вылучна на пасажырскім крэсле побач з кіроўцам, прышпіленая рамянём бясьпекі. За незахаванне гэтага правіла належыць суровае пакаранне – штраф і ў дадатак канфіскацыя гарылы.

Коні павінны зьвінець!


У Канадзе коні, запрэжаныя санкамі, – даволі частая з’ява. Але не варта забываць адну важную ўмову, санкавы воз, абавязкова павінны быць абсталяваны званкамі. Прычым, прынамсі дзьвюма.

Голага цела закон не трывае!


У Тайландзе супрацоўнікі мясцовай паліцыі могуць аштрафаваць за кіраваньне без кашулі. І зусім не важна, няхай гэта будзе жанчына ці мужчына.

Разумны сэнс ніхто не адмяняў!

Мексіка – адзіная краіна, дзе ўключылі функцыю разумнага сэнсу і забаранілі паненкам фарбавацца за рулём. А каб ім не было крыўдна, мужчынам забаранілі галіцца за рулём.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя *