Францыя цалкам адмовіцца ад бензінавых аўта да 2040 году

Ў рамках рэалізацыі Парыжскай дамовы Францыя зьбіраецца цалкам спыніць продаж бензінавых і дызельных аўта. Па словах міністра па энергетычным пераходзе Францыі Ніколя Юло гэта ініцыятыва павінна быць рэалізавана да 2040 году. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Заява была зроблена ў рамках прэзентацыі плану экалагічнага развіцця краіны, якая праходзіла ў Парыжы. Падчас свайго выступу міністр адзначыў, што выкананьне ініцыятывы будзе складанай задачай для аўтавытворцаў, але Францыя гатовая да зьмен, як у ментальным, так і ў тэхнічным планах.

Па словах Юло, рашэньне адмовіцца ад машын з традыцыйнымі рухавікамі стане рэвалюцыйным крокам, які дапаможа ў барацьбе з забруджваньнем паветра, а гэта, па меркаванні міністра, самае галоўнае.

Варта адзначыць, што па інфармацыі Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі, заводы французскіх Peugeot, Citroen і Renault вырабляюць найменшую колькасць шкодных выкідаў сярод усіх буйных аўтавытворцаў сьвету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя *