Даймлер інвестуе 735 млн даляраў на вытворчасьць электрамабіляў у Кітае

Канцэрн Daimler, які выпускае легкавушкі пад брэндамі Mercedes-Benz і Smart, абвясціў пра тое, што патраціць 735 млн даляраў на вытворчасць электракараў у Паднябеснай. Прасоўваць «зялёныя» машыны ў КНР нямецкі аўтагігант будзе разам са сваім мясцовым партнёрам BIAC.

Больш за 141 млн даляраў з гэтых грошай будзе накіравана на будаўніцтва новага кітайскага заводу батарэй. Гэта першае падобнае прадпрыемства Daimler, якое будзе знаходзіцца за межамі Нямеччыны. Раней канцэрн пачаў будаўніцтва заводу АКБ у Саксоніі.

«Мы інвестуем у найбуйнейшы ў сьвеце рынак акумулятарных электрамабіляў. Да 2025 году кітайскі рынак будзе мець значную дзель у продажах электрамабіляў Mercedes-Benz. Таму мясцовая вытворчасць стане ключом да посьпеху нашага партфеля EV і мае вырашальнае значэньне для гнуткага абслугоўваньня мясцовага попыту на электрамабілі», – заявіў Хубертус Троска, чалец кіравання Daimler AG, адказны за кітайскі кірунак.

У мінулым месяцы Daimler і BIAC падпісалі дамову пра пашырэньне супрацоўніцтва ў вобласці «электрамабілізыцыі» Кітая. Яно прадугледжвае мадэрнізацыю існуючых сумесных прадпрыемстваў і будаўніцтва новых заводаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя *